Як паведамілі ў прэс-службе МНС, сігнал пра пажар паступіў у 1.41 уначы.

Калі прыехалі пажарныя, на даху аднапавярховага цэха гарэў ліхтар. Гэта цэх па вытворчасці фанеры, які знаходзіўся на рэканструкцыі. Выклікаць выратавальнікаў давялося не толькі з Барысава, але і суседніх раёнаў: былі задзейнічаны 39 пажарных, 16 адзінак тэхнікі.

Ліквідавалі пажар толькі ў 4.33 раніцы.

На месца здарэння выязджаў непасрэдна міністр МНС Уладзімір Вашчанка.

У выніку пажару пашкоджаны ліхтар, тры дрэваапрацоўчыя станкі. Пажарныя не далі полымю перакінуцца на суседні будынак — склад з новым абсталяваннем і гатовай прадукцыяй: наступствы пажару тады маглі быць куды больш значнымі.

На складзе знаходзіліся тры сушыльныя камеры, прэс для склейкі фанеры, два аўтапагрузчыкі, прадукцыі — усяго, паводле папярэдніх падлікаў, ледзь не згарэла 20 мільярдаў рублёў.

 

Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца. Вядома, што 17 снежня да 22.30 у цаху праводзіліся агнявыя работы па дэмантажы абсталявання.

«Барысаўдрэў» за апошні час некалькі разоў трапляў у стужкі навінаў.

Пачалося ўсё з таго, што пры наведванні прадпрыемства ў лістападзе Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу адміністрацыі і чыноўнікаў, якія адказваюць за дрэваапрацоўчую галіну і яе мадэрнізацыю. Затым завялі крымінальную справу на гендырэктара «Будтрэста», які займаўся рэканструкцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?