Грушнік адзначыў, што

даходы ад падатку не ўносіліся ў бюджэт краіны і падкрэсліў, што катэгорыі «дармаед» няма ў заканадаўстве і пакуль яна не распрацавана, таму невядома, каго трэба абкладаць падаткам.

«Як вызначыць, хто такі дармаед? Ці гэта той, хто за 10 гадоў ніводнага цвіка не забіў, ці той, хто за два месяцы перасёк мяжу 150 разоў?» — сказаў Грушнік.

Грушнік ў сваім адказе запярэчыў Міхаілу Мясніковічу, які і прапанаваў у ліпені ўвесці падатак на 445 тысячаў працаздольных, але нідзе не занятых асоб.

Грушнік патлумачыў, што

Мясніковіч тады агучыў лічбы балансу працоўных рэсурсаў Белстата.

«Паводзе гэтай статыстыкі па стане на 2012 год у краіне налічвалася 30,2 тысячы чалавек, якім не патрэбна працаваць, 20 тысячаў чалавек, якія лічаць, што не маюць патрэбы працаваць, 211 тысячаў гатовых прыступіць да працы і 120 тысячаў занятых у хатняй гаспадарцы.

Але ці можна лічыць занятых у хатняй гаспадарцы дармаедамі?

Яны ходзяць у крамы, садзяць бульбу, гадуюць свіней, носяць іх на базар, — паведаміў намміністра. — Да таго ж ніхто ў рэспубліцы яшчэ не пралічыў эканамінчы эфект ад таго, што мы кагосьці вылавім і выдаткуем на гэта рэсурсы. Не ўсё так проста паддаецца арыфметыцы».

Аднак Грушнік заўпэўніў, што да пытання дармаедаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны яшчэ вернецца.

«У маі мы атрымаем баланс працоўных рэсурсаў за 2013 год і пільна прааналізуем яго. Тады, пасля параўнальнага аналізу, можна будзе сказаць, ці ёсць у краіне «дармаеды», з якіх можна спаганяць падатак», — растлумачыў Грушнік.

У сваім паведамленні Пятро Грушнік паведаміў, што

па стане на 1 снежня 2013 года ў Беларусі налічвалася 21 тысяча беспрацоўных і 65 тысячаў вакансій. Загадкавыя 211 тысячаў асоб, «гатовых прыступіць да працы», беспрацоўнымі не лічацца.

«Пры зборы статыстыкі гэтыя людзі кажуць, што актыўна шукаюць працу і гатовыя прыступіць да працы. Паводле класіфікацыі Сусветнай арганізацыі працы яны ёсць беспрацоўнымі, але мы іх такімі не лічым. Бо сёння ў іх адно меркаванне, заўтра іншае. Хочаш працаваць — зарэгіструйся на біржы працы. Няма спецыяльнасці? Мы бясплатна навучым і адправім на Трактарны завод, там цяпер ёсць патрэба ў спецыялістах», — рэзюмаваў Грушнік.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?