Увечары 5 студзеня ў Мінску прайшоў прафесійны турнір па кікбоксінгу «Дарога ў Лас-Вегас».

Пераможца спаборніцтваў атрымае права ўдзелу ў грандыёзнай байцоўскай падзеі года ў амерыканскім Лас-Вегасе. Турніры з удзелам зорак сусветнай велічыні праходзяць там на шоу-пляцоўцы комплексу «Цэзар» ад 2010 года прыкладна раз на квартал. Бліжэйшыя спаборніцтвы адбудуцца 8 сакавіка. На іх выступяць беларускія спартсмены Віталь Гуркоў (71 кг), Павел Турук (81 кг) і Дзяніс Ганчаронак (91 кг).

«Мы праводзім гэты турнір па правілах амерыканскага кікбоксінга, — расказаў БелаПАН старшы трэнер зборнай краіны па кікбоксінгу і тайландскім боксе Дзмітрый Пясецкі. — У яго рамках пройдзе адборачная чацвёрка, пераможца якой выступіць летам у Лас-Вегасе, на вельмі прэстыжнай пляцоўцы комплексу «Цэзар», і пяць суперфайтаў, у якіх удзельнічаюць пяць зорак нашага кікбоксінга.

Мы спадзяемся, што гэтыя турніры будуць праходзіць тры- чатыры разы на год з удзелам не толькі беларусаў, але і замежных спартсменаў».

Адзіную пуцёўку ў Лас-Вегас заваяваў на турніры Дзяніс Зуеў з байцоўскага клуба «Шок». Яго супернікамі былі Максім Спадарэнка, Дзмітрый Філончык і Яўген Баркоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?