Супрацоўнікамі КДБ пры атрыманні грашовых сродкаў, прызначаных для наступнай перадачы ў якасці хабару службовым асобам Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі, затрыманы дзяржаўны антыкрызісны кіраўнік.

Як паведамілі ў прэс-службе КДБ, маючы інфармацыю аб правядзенні праверкі працэдуры банкруцтва адной з камерцыйных структур Магілёва, затрыманы пераканаў заснавальніка фірмы ў тым, што можа паспрыяць у яе спыненні, для чаго службовым асобам аддзела па санацыі і банкруцтве, якія праводзяць праверку, неабходна перадаць 100 тысяч долараў ЗША.

Антыкрызісны кіраўнік затрыманы пры атрыманні часткі названай сумы ў памеры 30 тысяч долараў ЗША.

Па матэрыялах упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці ў дачыненні да затрыманага Следчым камітэтам распачата справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да дачы хабару) Крымінальнага кодэкса.

Да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Устанаўліваюцца іншыя эпізоды яго супрацьпраўнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?