Аляксандр Лукашэнка задаволены вынікамі работы МУС у 2013 годзе. Такую ацэнку ён даў 14 студзеня, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нядаўняе прысуджэнне дзяржаўных узнагарод кіраўніцтву сілавога блока.

Ён падкрэсліў, што гэта перш за ўсё ацэнка вынікаў работы за мінулы год. «Міністэрства абароны правяло вельмі маштабнае вучэнне, і, вядома, у гэтым вельмі вялікая заслуга міністра — Юрыя Жадобіна [міністр абароны са снежня 2009 г. — НН].

І тое, што дзясяткі вайсковых гарадкоў аднавілі з руін і попелу, прывялі ў нармальны стан, і тое, што ў нас армія адчувае сябе як армія, і тое, што мы вызначыліся на перспектыву — гэта вялікая яго заслуга», — сказаў Лукашэнка.

Узнагароду старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку ён растлумачыў яго вялікім асабістым укладам у стварэнне Следчага камітэта.

Што датычыцца ўзнагароджання міністра ўнутраных спраў, то кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў яго склалася добрае меркаванне аб рабоце міліцыі ў мінулым годзе. «Міліцыя працавала нядрэнна. Гэта не для пахвалы. Вы ведаеце, што я не вельмі люблю захвальваць людзей, але тым не менш трэба аддаць належнае», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб існуючых праблемных пытаннях у міністэрстве, а таксама аб сітуацыі з кадрамі, наколькі атрымалася яе змяніць у МУС і падначаленых структурах у сувязі з праведзенай рэарганізацыяй. Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што вынікі дзейнасці як МУС, так і іншых сілавых ведамстваў, пракуратуры, будуць разгледжаны пазней.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў аб некаторых пытаннях развіцця сістэмы МУС у будучым, прапанаваўшы шляхі далейшага ўдасканалення і рэфармавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?