agnostic.bloger.by

agnostic.bloger.by

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце забойства кіраўніка мінскага клуба лучнікаў-аматараў Ганны Сардэчкінай, паведамілі БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Жанчына, нагадаем, знікла ў жніўні 2013 года. Аб знікненні заявіў яе былы муж. Пазней муж прызнаўся ў здзяйсненні забойства сваёй былой жонкі і паказаў, дзе схаваў астанкі загінулай. Малы сын у гэты час быў у суседнім пакоі.

Следствам быў прызначаны комплекс розных відаў экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскія, шэраг крыміналістычных, комплексная псіхолага-псіхіятрычная. Па выніках апошняй абвінавачваны быў прызнаны ў стане свядомасці», — распавялі ў СК.

З улікам ацэнкі сукупнасці сабраных доказаў абвінавачанаму было прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве ( ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, караецца пазбаўленнем волі ад 6 па 15 гадоў — НН).

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0