Дэкан эканамічнага факультэта БДУ назваў Беларусь «усходнееўрапейскім тыграм».

Міхаіл Кавалёў у інтэрв'ю soyuz.by падзяліўся сваім меркаваннем аб «эканамічных поспехах» краіны.

«З 1995 года Беларусь вельмі дынамічна развіваецца. ВУП на душу насельніцтва з $3400 вырас да больш чым $16 тысяч у мінулым годзе. Значыць, насельніцтва стала жыць амаль у 5 разоў лепш. Гэта кітайскія тэмпы росту. Па тэорыі цыклічнага развіцця, пасля высокіх тэмпаў росту патрэбны перыяд для перабудовы. Цяпер мы пераходзім ад інтэнсіўных тэмпаў росту да якаснага. Так, у дзяржавы былі больш высокія абавязацельствы, але ў цэлым усё выконваецца. У цэлым я аптымістычна гляджу ў будучыню», — заявіў Міхаіл Кавалёў.

Пры гэтым, дэкан эканамічнага факультэта паскардзіўся на бар'еры, якія існуюць на шляху беларускіх тавараў у Расею, адзначыўшы, што, нягледзячы на гэта, экспарт туды вырас. Міхаіл Кавалёў таксама падкрэсліў, што крэдыт у $2 мільярды, абяцаны Масквой, «не істотны» для беларускай эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?