17 студзеня ў ходзе палявога выхаду на палігоне Лосвіда ў Віцебскім гарнізоне ў падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый прапаршчык ненаўмысна стрэліў з пісталета ПМ. У выніку лёгкае раненне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Пацярпеламу была неадкладна аказана першая медыцынская дапамога, пасля чаго ён дастаўлены ў медустанову па месцы дыслакацыі вайсковай часткі.

Ніякай пагрозы для жыцця вайскоўца няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?