Сербская тэнісістка Ана Іванавіч у матчы чацвёртага кола турніру Australian Open абыграла першую ракетку свету Серэну Уільямс.

Ана Іванавіч пасля перамогі над Уільямс, AFP.

Ана Іванавіч пасля перамогі над Уільямс, AFP.

Першы сэт сустрэчы Іванавіч прайграла з лікам 4:6, аднак у дзвюх іншых партыях аказалася мацнейшай за Уільямс. Другі і трэці сэты завяршыліся з лікам 6:3 на карысць сербкі, якая займае 14-ы радок у рэйтынгу WTA.

26-гадовай Іванавіч удалося абыграць Серэну Уільямс упершыню за сваю больш чым дзесяцігадовую кар'еру ў прафесійным тэнісе.

Уільямс і Азаранка, якая ў 1/8 фіналу згуляе са Слоан Стывенс, маглі сустрэцца толькі ў фінале.

Серэна — самы нязручны супернік для беларускі, баланс іх сустрэчаў 3:14. Апошні раз Вікторыя прайграла Уільямс 4 студзеня ў фінале турніру ў Брысбэне 4 студзеня 2014 г.

Серэна перамагала на Australian Open у 2009 і 2010 гг., потым тры гады запар да фіналаў не дабіралася. У 2011 г. у фінале гулялі Кім Клійстэрс і Лі На — бельгійка тады перамагла.

А 2012 і 2013 г. былі гадамі трыумфу нашай Вікторыі. У 2012 г. у фінале яна перамагла Марыю Шарапаву — 6:3, 6:0, а год таму вырвала перамогу ў Лі На — 4:6, 6:4, 6:3.

Лі На, дарэчы, сёлета ў 1/4 фіналу ўжо выйшла, разграміўшы расіянку Кацярыну Макараву — 6:2, 6:0 (яна ідзе па сетцы Уільямс), а Марыя Шарапава ў 1/16 фіналу гуляе з Дамінікай Цыбулкавай.

Вікторыя і Марыя тэарэтычна могуць згуляць у паўфінале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?