Аб'явіць 18 студзеня днём яднання народаў Украіны, Расіі і Беларусі прапанавалі ўдзельнікі Сабора славянскіх народаў трох краін, які праходзіць у Пераяслаў-Хмяльніцкім. 

18 студзеня 360 гадоў таму прайшло пасяджэнне Пераяслаўскай рады. «Гэтая дата — 360 гадоў Пераяслаўскай рады — сёння для Украіны і для Расіі актуальная як ніколі, — зазначыў у гутарцы з журналістамі дырэктар Інстытута краін СНД Канстанцін Затулін.

— У снежні Расія працягнула руку дапамогі Украіне гэтак жа, як зрабіла гэта 360 гадоў таму, калі на дапамогу Украіне прыйшлі стралецкія палкі. Але сутнасць ад гэтага не мяняецца: мы самыя блізкія на зямлі народы — украінцы, рускія і беларусы. Разам мы заўсёды мацнейшыя». 

Як паведаміў Затулін, «гэты дзень увасабляе адзінства ўкраінскага, рускага і беларускага народаў». «Важна тое, што людзі прыйшлі выказаць пачуцці дружбы Украіны ў дачыненні да Расіі і Беларусі, — працягнуў ён. — Ініцыятыва аб'явіць 18 студзеня днём адзінства можа быць аформленая заканадаўча. У Дзяржаўнай думе мы гэта прапануем». Ён выказаў надзею на тое, што гэтая ініцыятыва знойдзе таксама падтрымку ў парламентах Беларусі і Украіны. 

З прывітаннем да ўдзельнікаў сабора звярнуўся патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, якія ўказаў на неабходнасць «захавання міру і згоды на землях гістарычнай Русі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?