Транзакцыйных тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы аплачаных праз Інтэрнэт білетаў, пачаў працаваць на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ў рэжыме тэставання.

Ён знаходзіцца ў касавым зале вакзала каля касы №1. Для таго, каб атрымаць білет, пасажыру неабходна ўвесці 14-значны нумар бланка замовы і нумар асабістага дакумента, пазначанага ў замове пры набыцці білетаў онлайн.

«Новая паслуга, у першую чаргу, прызначана для выгоды тых, хто аплаціў праязны дакумент праз Інтэрнэт без электроннай рэгістрацыі.

Пасажыры, якія скарысталіся электроннай рэгістрацыяй, але жадаюць аформіць свае білеты на бланках, таксама могуць раздрукаваць іх праз тэрмінал, аднак зрабіць гэта будзе неабходна не пазней, чым за гадзіну да адпраўлення цягніка», - распавялі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Паслуга электроннай рэгістрацыі (якая дазваляе не афармляць аплачаныя праз Інтэрнэт праязныя дакументы ў касе) даступная пры набыцці білетаў онлайн на ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць ў межах Беларусі.

Гэта датычыцца ўсіх прамых цягнікоў Беларусь-Расія (без транзіту па тэрыторыі іншых дзяржаў), а таксама цягніка Мінск-Рыга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?