У амерыканскім Лэйк-Плэсідзе прайшоў заключны ў гэтым сезоне этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, па выніках якога вызначыліся ўладальнікі Крыштальных глобусаў.

У мужчынскіх спаборніцтвах этапа Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе адразу два прадстаўнікі Беларусі прабіліся ў квартэт суперфіналістаў, прычым двухразовы (1998, 2006) медаліст Алімпіядаў Дзмітрый Дашчынскі паказаў лепшы вынік (128,32 бала) у «фінале 1», дзе выступалі 12 наймацнейшых. Аднак у суперфінале Дзмітрый Дашчынскі на старт не выйшаў.

Пераможцам этапу з 127,15 бала ў суперфінале стаў кітаец Ці Гуанпю. Другое месца заняў яго суайчыннік Лю Чжонкін (123,53), трэцім апынуўся алімпійскі чэмпіён Ванкувера — 2010 Аляксей Грышын (108,96).

Антон Кушнір, які ў кваліфікацыі быў другім (128,32), у «фінале 1» апынуўся толькі 10-м (88,94) і ў квартэт суперфіналістаў не прабіўся.

Уладальнікам Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы па выніках пяці этапаў стаў кітайскі спартсмен Лю Чжонкін (308 ачкоў), другі ў агульным заліку — яго суайчыннік Ці Гуанпю (268), трэцім стаў уладальнік Кубка свету-2010 беларускі фрыстайліст Антон Кушнір (243), чацвёртае месца заняў беларус Аляксей Грышын (200).

Наперадзе — Алімпіяда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?