У Віцебску прайшло пасвячэнне новага каталіцкага біскупа Віцебскага. Ім стаў ксёндз Алег Буткевіч. Людзі ў касцёле параўноўваюць яго з папам Францішкам. Ён гэтаксама жыве ў беднасці, але вылучаецца добрым гумарам і нястомным гуманізмам.

Біскуп Буткевіч нарадзіўся на Браслаўшчыне. Ягоныя сёстры, дарэчы, таксама прысвяцілі сябе Богу і людзям: сталі манашкамі.

На фота: новы біскуп (справа) жартуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0