Ён падазраецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, паведамілі ў пракуратуры Буда-Кашалёўскага раёна.

Падставай для завядзення крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, якую пракуратура правяла па факце масавага падзяжу птушкі, зафіксаванага летам гэтага года. Да гібелі пагалоўя прывяло найгрубейшае парушэнне тэхналагічнага працэсу. Паводле папярэдніх дадзеных, страты прадпрыемства ад такіх дзеянняў ацэньваюцца ў мільярды рублёў.

Крымінальная справа заведзеная па ч.3 арт.424 КК «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». Матэрыялы перададзеныя ў следчыя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?