Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў пятніцу выклікала ў прэзідэнцкі палац пасла Украіны ў Літве Валерыя Жаўценку.

У працоўным графіку Грыбаўскайце ўказана, што Жаўценка запрошаны на размову да прэзідэнта ў другой палове дня.

Пасла ў чацвер выклікаў і МЗС Літвы. Яго папрасілі перадаць украінскаму кіраўніцтву пазіцыю органаў улады Літвы адносна падзей апошніх дзён у Кіеве, падчас якіх загінулі і былі параненыя людзі, паведаміла міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?