У Літве зафіксавана небяспечнае захворванне жывёл — афрыканская чума свіней, пра гэта BNS паведаміла Ветэрынарная служба.

Па словах прэс-сакратара службы Юргіты Савіцкайце, вірус выяўлены ў арганізме даследаваных дзікоў, паведамляе Delfi.

Афрыканская чума свіней была ў чэрвені мінулага года зафіксавана ў Гродзенскай вобласці, затым захворванне перакінулася на шэраг раёнаў у іншых абласцях Беларусі.

З мэтай недапушчэння распаўсюду афрыканскай чумы свіней (АЧС) у першай зоне эпідэміі (да 40- км) адбіраецца ўсё свіное пагалоўе, паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінcельгасхарчу. Усе жывёлы, што канфіскоўвацца ў названай зоне, забіваюцца бяскроўным метадам і знішчаюцца.

Літва спрабавала змагацца з АЧС, ставячы загараджальныя бар'еры на мяжы, але марна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0