Лідары ўкраінскай апазіцыі не далі прамога адказу на прапанову прэзідэнта Януковіча заняць пасады ва ўрадзе.
«Мы не выключаем прапанову, але мы яе і не прымаем. Мы праводзім сур'ёзныя кансультацыі на ўзроўні трох апазіцыйных сіл. Гэта наша агульнае рашэнне. Мы прымем гэта рашэнне», — сказаў Яцанюк на брыфінгу ў Штабе нацыянальнага супраціву.
Ён таксама растлумачыў, што «калі мы скажам, што мы адмаўляемся ад адказнасці, яны нас абвінавацяць у тым, што яны прапаноўвалі, каб мы атрымалі ўладу і вялі краіну да Еўропы, але мы адмовіліся. Калі мы прымаем гэтую прапанову, то яны і людзі таксама абвінавацяць у тым, што адбываецца здрада і такім чынам людзі не дамагліся таго, што хацелі».
«Мы, мякка кажучы, не ў захапленні ад гэтай прапановы. Я выдатна ўсведамляю, што зараз адбываецца на Украіне. Краіна на мяжы банкруцтва.
Яны абрабавалі краіну за апошнія 3,5 гады да таго, што казна дзяржавы пустая, краіна імі заведзена ў поўны і татальны хаос. і менавіта таму яны хочуць пазбегнуць адказнасці і чакаюць ад нас адказу, прымем мы адказнасць, ці не», — адзначыў Яцанюк.
У той жа час, паводле яго слоў, любы адказ Януковіча можа ляжаць у наступнай плоскасці — «у нас ёсць нашы ўмовы, а не вашы».
«Для краіны неабходна падпісанне Дамовы з Еўрапейскім саюзам. Таму першая ключавое патрабаванне — падпісанне Дамовы з ЕС. Другое — вызваленне ўсіх палітычных вязняў», — падкрэсліў Яцанюк.
Ён адзначыў, што ў час перагавораў для ўрэгулявання крызісу ў дачыненні да часткі ключавых патрабаванняў апазіцыі былі атрыманы станоўчыя адказы.
У сябе ў Facebook Яцанюк дадаў: «Няправільна нават ставіць пытанне аб згодзе на прэм'ерства. за лёс краіны. Гэта павінна быць рашэнне Майдана, а не Януковіча.
Мы гатовыя браць на сябе адказнасць за лёс краіны, але на тых умовах, якія выстаўляем мы».