На ААТ «Светлагорск-Хімвалакно» загінуў рабочы — яго цела наматала на вал. Трагедыя здарылася ў антыкаразійным цэху.

54-гадовы мужчына працаваў гуміроўшчыкам, у абавязкі яго брыгады ўваходзіла прагумоўванне труб.

Паводле словаў калегаў загінулага, яны скончылі падаваць сырую гуму на вал і пайшлі ў іншае аддзяленне, а гуміроўшчык застаўся сабраць свае рэчы.

Яго цела, наматанае на вал, знайшоў майстар.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?