Мікалай Чаргінец, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ), на апошняй прэс-канферэнцыі заявіў, што больш за 80% членаў Саюза беларускіх пісьменнікаў па стане на 2005 год, момант расколу арганізацыі на праўладны і незалежны саюзы, «перайшлі да нас», гэта значыць у СПБ. Гэтыя словы працытавала агенцтва БелаПАН.

Гэта сапраўды так, запыталіся мы ў старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, Барыса Пятровіча?

«За ўвесь час каля 180 пісьменнікаў, у асноўным тыя, хто працаваў у дзяржаўных выданнях ці ўстановах, перайшлі ў СПБ, прычым многія з іх былі вымушаны напісаць заявы аб выхадзе з СБП пад пагрозай звальнення. Тады ў нашым Саюзе было каля 550 сяброў. Таму гэта зусім не 80%, а 30, — кажа Пятровіч. — Больш за тое, калі скончыўся ціск — пачаўся працэс вяртання. Цяпер практычна на кожнай Радзе мы разглядаем заявы аб аднаўленні сяброўства ў нашай арганізацыі літаратараў, якія раней выйшлі з Саюза беларускіх пісьменнікаў».

Такім чынам, словы Чаргінца, апублікаваныя ў тым ліку на нашым сайце, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?