Стартуе адмысловая акцыя для прыхільнікаў цяжкай музыкі. З 8 лютага металхэды, якія набылі два квіткі на шоў Metal All Stars, атрымаюць квіток на канцэрт Scar Symmetry (1 сакавіка) або Skindred (17 сакавіка) у клубе Re:Public.

Набыць квіткі, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна толькі ў офісе агенцтва «КонцертХоллГрупп» на адрасе вул. Карла Маркса, 25/10. Прапанова актуальная толькі да 14 лютага.

Нагадаем, маштабнае шоў Metal All Stars адбудзецца 1 красавіка ў мінскім Палацы спорту. У канцэрце ўдзельнічаюць Макс Кавалера, Філ Ансэльма, Зак Уайлд, Кронас і іншыя зоркі сусветнага ўзроўню.

«Гэта арыгінальны праект з вялікім патэнцыялам, — кажа адзін з удзельнікаў шоу Макс Кавалера. — Што можа быць лепшым за тое, каб сабрацца разам і пайграць класічныя песні? Асабіста я, дарэчы, буду выконваць пяць нумароў. Гэта першы наш выступ у Беларусі, але, наколькі мне вядома, у вас шмат прыхільнікаў нашай музыкі, так што шоў будзе стромкім, без сумневаў. Увогуле, ночка будзе гарачай».

Тэлефоны для інфармацыі і браніравання квіткоў:

  • + 375 44 4820160,
  • +375 25 7005045.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0