Кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Святаслаў заклікаў бакі спыніць кровапраліцце.

Адпаведны заклік размешчаны на сайце УГКЦ.

«З вялікай горыччу сцвярджаю, што заклікі Цэркваў аб недапушчэнні кровапраліцця і мірным урэгуляванни канфлікту не былі пачуты», — адзначыў святар.

Ён заявіў, што асуджае «гвалт, грэбаванне правамі чалавека і воляй народа».

«Падкрэсліваю, што той, хто мае ўладу, нясе ўсю паўнату адказнасці за тое, што адбываецца ў краіне», — адзначыў Святаслаў.

Кіраўнік УГКЦ заклікаў неадкладна спыніць кровапраліцце, а вернікаў папрасіў быць салідарнымі з пацярпелымі. Паводле яго слоў ва ўсіх храмах УГКЦ павінны біць у званы.

Як вядома, падчас сутыкненняў паміж пратэстоўшчыкамі і міліцыяй у аўторак загінулі прынамсі 5 чалавек, дзясяткі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?