Колькасць загінулых пры сутыкненнях ў Кіеве вырасла да 80 чалавек, паведамляецца ў заяве на сайце МУС Украіны.

«Калі кажуць, што з аднаго боку загінула 13 чалавек, а на другім — 67, для мяне гэта гучыць дзіка, але Ў НАС загінулі 80 НАШЫХ грамадзян», — піша ў заяве кіраўнік ведамства Віталь Захарчанка.

Раней Захарчанка заявіў, што падчас супрацьстаяння з удзельнікамі беспарадкаў супрацоўнікі праваахоўных органаў ужыў зброю згодна з патрабаваннямі закона «Аб міліцыі».

Цікава, што спачатку ў тэксце былі словы «мы забілі», а пасля гэтыя словы на сайце МУС былі выпраўлены на «ў нас загінулі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0