Старшыня Асацыяцыі украінскіх банкаў Аляксандр Суганяка звярнуўся з адкрытым лістом да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Тэкст ліста падаем ніжэй:

Віктар! Ёсць розныя прычыны, каб звяртацца да цябе на «ты», спашлюся на тое, што мы аднаго ўзросту. Дазваляе гэта і маё маёмаснае становішча — таму што я, дзякуй Богу, нашмат багацей цябе. Растлумачу — мае матэрыяльныя патрэбы задаволеныя і праблем з іх нарошчваннем у мяне няма.

Чаму звяртаюся? — Дастаў, як і ўсіх грамадзян і даўно.

Што хачу сказаць? — Што ты нарабіў шмат фатальных памылак.

1) Ты не зразумеў, што не можа паразіт праглынуць таго, на кім паразітуе. Напрыклад, клоп або клешч не можа праглынуць быка. Ты не праглынеш ўкраінскі народ, на якім паразітуеш. Іншымі словамі гэта можа гучаць яшчэ і так: хцівасць фраера загубіць.

2) Мне перадалі з тваіх левабарончых органаў, пасля праверкі падатковай адміністрацый Асацыяцыі украінскіх банкаў у 2012 годзе, якая не знайшла ў АУБ крадзяжу, — такія твае словы: «Суганяка лічыць нас злодзеямі, мы яму пакажам, што ўсе злодзеі». Бог табе ўжо тры месяцы паказвае, што ў Яго ёсць такія людзі, якія не толькі не крадуць, а аддаюць дзеля агульнага дабра ўкраінскага народа, якое сёння заключаецца ў вызваленні ад тваёй паразітычнай улады. Аддаюць ежу, медыкаменты, грошы, здароўе і нават жыццё. Ты гэтага не разумееш, таму што ты ахвяра таго крымінальнага асяроддзя, у якім выхоўваўся, жыў і працаваў. Украіна месціць у сабе не толькі злодзеяў (злодіїв), сярод якіх ты жыў, але і добрых людзей (добродіїв), якіх табе не даводзілася, відаць, ведаць.

3) Ты хочаш разагнаць Вялікі Майдан кулямі. Але ён не за барыкадамі. Ён у нашых душах, а іх кулі не бяруць. Гэта духоўная з'ява. Ты не ведаеш, што гэта такое. Разгоніш, а Майдан застанецца і Веча будзе. Украінскае грамадства хоча такой дзяржавы, у якім злодзеі караюцца, а добрыя людзі — заахвочваюцца уладай. Ты зрабіў наадварот. Таму ты больш не будзеш кіраваць краінай.

4) Ты паталагічны ілгун. Учора ты кажаш аб усталяванні дня грамадскага міру, а сёння даеш каманду страляць у людзей. Пагартаўшы перадвыбарчы рэкламны праспект «Украіна для людзей». Чытай: «Я пераадолею эканамічны спад, даб'юся росту нацыянальнай эканомікі», «Я гарантую захаванасць зберажэнняў і стабільны курс грыўны», «Я гарантую стабільнасць у краіне і захаванне законнасці». Хлус, кажуць у народзе, — горш злодзея. А тут два ў адным. Бяда, таму што ты не ведаеш, што так рабіць нельга. З хлусам нельга весці перамовы. Ты кажаш, што людзі захопліваюць дзяржаўныя ўстановы. Не, яны вызваляюць іх ад злодзеяў, крымінальных аўтарытэтаў, тых, хто робіць зло ўкраінскаму народу ў выглядзе крадзяжу, хлусні, несправядлівасці, зараз ужо адкрытых забойстваў. Сумленныя дзяржчыноўнікі пераходзяць на бок народа.

Што тут параіш? Ты не стаў кіраўніком дзяржавы і не стаў буйным бізнэсмэнам. Талент іншы патрэбны. Стаў паразітам на народным целе. Вялікім. Паразіта аддзіраюць, калі ён сам не адчапляецца. Але адну добрую справу для грамадства ты ж такі зрабіў. Будучы паслядоўным, сапраўдным злыднем, ты паспрыяў нараджэнню сваёй сапраўднай альтэрнатывы — людзей гонару і сумлення, пра якіх ты не ведаў. Мне цябе шкада. Прачніся, Віктар, за акном іншая Украіна. Ідзі з пасады.

Партыйцы з алігархамі, абудзіце яго, калі самі прачнуліся. Толькі не палохайцеся самі. Калі па праўдзе — то пачынаць перамовы з вамі Майдан можа. Прадмет перамоў: у якой Украіне будзем заўтра жыць разам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?