Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркаваў сёння сітуацыю ва Украіне з трыма прэзідэнтамі: Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, Францыі Франсуа Аландам, Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, па ініцыятыве казахстанскага боку адбылася тэлефонная размова Пуціна з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

«Бакі абмеркавалі сітуацыю, што складваецца ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Пуцін пагаварыў аб Украіне з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам: «Прэзідэнты дзвюх краін з заклапочанасцю абмеркавалі апошняе развіццё падзей ва Украіне».

Таксама па сітуацыі ва Украіне прэзідэнт Расіі абмяняўся думкамі з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?