Мінэнергавугалю разглядае варыянты газазабеспячэння ў выпадку росту коштаў або эскалацыі ваеннага канфлікту.

Пра гэта піша «Коммерсант-Украіна».

Як адзначаецца, Украіна абяцае ў бліжэйшы час пагасіць пазыкі перад «Газпромам».

Нядаўна ў Мінэнерга РФ паведамілі пра гатоўнасць павысіць кошт паліва ў сувязі з абавязкам Украіны на 2 млрд даляраў. Між тым ва ўкраінскім Міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці паабяцалі пагасіць запазычанасць у бліжэйшыя месяцы.

Акрамя таго, у ведамстве разглядаюць магчымасць наогул адмовіцца ад расейскага газу ў выпадку росту коштаў або эскалацыі ваеннага канфлікту.

Цяпер «Нафтагаз» вядзе перамовы з «Газпрамам» аб захаванні цяперашняй цаны на расійскі газ.

Адначасова на ўзроўні міністраў кансультацый няма з-за нежадання расійскага боку іх праводзіць, паведаміў кіраўнік Мінэнергавугалю Юрый Продан.

Як адзначыла крыніца ў Мінэнергавугалю, на сёння прымаюцца экстранныя меры па пошуку грошай для пагашэння пазык перад Расіяй.

«Мы лічым, што грошы будуць знойдзеныя ў бліжэйшы час. Вырашыўшы пытанне з абавязкам, мы цалкам можам патрабаваць працягу газавай зніжкі», — заявіла крыніца.

Паводле яго слоў, Украіна зараз разглядае і іншыя варыянты паставак газу ў выпадку росту коштаў на паліва або абвастрэнне ваеннага канфлікту з Расеяй.

«У нас ёсць магчымасць імпартаваць 6 млн кубаметраў газу з Венгрыі і Польшчы і тэхнічныя магчымасці імпарту газу са Славакіі», — сказаў прадстаўнік Мінэнергавугалю.

Ён таксама паведаміў, што калі прапампоўка расійскага паліва ў краіны ЕС будзе працягвацца ў ранейшых аб'ёмах, то Украіна зможа атрымліваць са Славакіі 10 млрд кубаметраў газу на год. Калі ж яно скароціцца або спыніцца, з Еўропы можна будзе атрымліваць да 30 млрд кубаметраў газу на год.

«Тэарэтычна, атрымліваючы газ са Славакіі, мы наогул можам закрыць усе ўнутраныя патрэбы ў паліве», — сказаў суразмоўца выданню.

Адзначым, што кошт газу на спотавым рынку ў Еўропе ў II квартале чакаецца на ўзроўні 360-370 даляраў за тысячу кубоў, што танней, чым прапаноўвае «Газпрам».

Праўда, пагадненне аб імпарце газу са Славакіі пакуль не падпісана славацкім бокам.

Акрамя таго, Расія наўрад ці спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, бо эканамічна нявыгадна «Газпрому», кажа дырэктар энергетычных праграм цэнтра «Номос» Міхаіл Ганчар.

«Бо па кантрактах з пакупнікамі ў краінах Еўрасаюза плаціць няўстойку павінна менавіта расійская кампанія, а не ўкраінскі бок. Што разам з 15-працэнтным падзеннем продажаў, якое і так чакаецца на еўрапейскім рынку па выніках гэтага года, моцна пагоршыць фінансавыя вынікі «Газпрома», — заявіў Ганчар.

Нагадаем, што ў сакавіку кошт расійскага газу для Украіны павінен быць такі ж, як і ў лютым, — 268,5 даляраў за тысячу кубоў, а ў II квартале, калі не атрымаецца дамовіцца аб падаўжэнні зніжкі, ён можа вярнуцца да ўзроўню ў 400 даляраў за тысячу кубаметраў.

Раней паведамлялася, што «Газпром» можа пазбавіць Украіну зніжкі на газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?