Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку арганізатараў святкавання Дня Волі, якія планавалі правесці шэсце па праспекце Незалежнасці і мітынг на плошчы Незалежнасці.

10 сакавіка ўвечары аднаму з заяўнікаў акцыі, старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу, патэлефанавалі з Мінгарвыканкама і паведамілі, што прынятае рашэнне адмовіць у правядзенні мерапрыемства па гэтай заяўцы.

Таксама чыноўнікі паведамілі, што сёння апошні дзень, калі яшчэ можна падаць заяўку на акцыю 25 сакавіка. Пры гэтым яны прапанавалі змяніць найперш маршрут.

Аргкамітэт аператыўна склаў новую заяўку і паспеў яе сёння падаць.

У ёй прапануецца збор а 18 гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік» і шэсце па вуліцы Сурганава да парку імя Дружбы народаў, дзе ў 19:30 пройдзе мітынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?