Сёння ў 08:30 з арыштнага дома ў Баранавічах выйшаў на волю палітвязень, сябра «Маладога фронта» Уладзімір Яроменак.

Яго сустракалі каля 10 чалавек, у тым ліку цяжарная жонка Валянціна. «Зараз за мной пакінулі прафілактычны нагляд, але ён значна мякчэйшы за прэвентыўны: я, напрыклад, магу выязджаць з Мінска і нават з Беларусі, — кажа Яроменак. - За гэтыя месяцы ў турме ў мяне было дзве вымовы. Па стаўленні адміністрацыі адчувалася, што я палітычны: яны рэагавалі на мае патрабаванні. З іншага боку, у меня было два цэнзары».

***

Уладзімір Яроменак праходзіў у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Яго прыгаварылі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011-га вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Над Яроменкам устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго ён трапляў у суд двойчы. 

У жніўні 2013 г. суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду і прыгаварыў яго да трох месяцаў арышту. Асуджаны і яго адвакат абскардзілі прыгавор у вышэйстаячай інстанцыі, аднак Мінгарсуд, разгледзеўшы скаргу ў лістападзе, пакінуў прыгавор у сіле. 11 снежня Яроменак быў узяты пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?