«Вярхоўная рада» Крыма прыняла пастанову «Аб гарантыях аднаўлення правоў крымскататарскага народа і яго інтэграцыі ў крымскую супольнасць». За гэта выказаўся 81 з 100 дэпутатаў.

Згодна з дакументам, татары атрымаюць не менш за пятую частку ўсіх месцаў у рэспубліканскім парламенце, а таксама будуць прадстаўлены ў раённых і гарадскіх радах. Для ўладкавання татараў, што вярнуліся ў Крым, будуць прымаць пяцігадовыя і штогадовыя планы з адпаведным фінансавым забеспячэннем.

Дэпутаты таксама прызналі курултай (з'езд) органам нацыянальнага самакіравання крымскататарскага народа.

Зараз курултай крымскіх татараў не мае афіцыйнага статусу. Крымскататарская мова атрымае афіцыйны статус нароўні з расійскай і ўкраінскай ў новай канстытуцыі Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?