Меджліс крымскататарскага народа сёння арганізуе акцыю за адзінства Украіны і супраць так званага «рэфэрэндуму» аб далучэнні Крыма да Расіі.

Тысячы людзей сёння днём выйдуць ўздоўж галоўных дарог паўвострава і створаць «жывы ланцуг « у знак пратэсту супраць планаў сепаратыстаў.

У акцыі плануюць прыняць удзел не толькі крымскія татары, але і актывісты ўкраінскіх арганізацый, шараговыя неабыякавыя крымчане.

Ад ідэі арганізацыі шматтысячнага мітынгу ў Сімферопалі кіраўнікі Меджліса адмовіліся.

Яны асцерагаюцца правакацый і кровапраліцця, якія могуць быць выкарыстаны акупантамі для ўзмацнення тэрору супраць апанентаў далучэння Крыма да Расіі.

Між тым, толькі паводле афіцыйных звестак, каля тысячы чалавек ужо пакінулі тэрыторыю Крыма з-за боязі рэпрэсій. На самай справе такіх людзей можа быць значна больш — крымскія татары эвакуююць жанчын і дзяцей у заходнія рэгіёны Украіны па запрашэнні грамадзян і ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?