У дакладзе аддзела дзяржаўнай бяспекі Літвы за 2013 год гаворыцца, што расійскі дыпламат, імя якога не называецца, спрабаваў завербаваць літоўскага дзяржслужбоўцу, каб атрымаць «сакрэтную і канфідэнцыйную інфармацыю» аб старшынстве Літвы ў ЕС. «За гэтую інфармацыю яму прапаноўвалі грошы», — гаворыцца ў дакуменце.

У сваёй справаздачы літоўская разведка таксама абвінаваціла Расію ў праслухоўванні тэлефонных званкоў літоўскіх дыпламатаў і публікацыі іх на YouTube, а таксама ў распаўсюдзе «сачыльнага» праграмнага забеспячэння праз электронную пошту, прылады захоўвання дзвестак USB і кампакт-дыскі.

Прэс-сакратар пасольства РФ у Літве Аляксандр Іваноў заявіў, што дыпмісія не стане каментаваць паведамленні літоўскага дэпартамента дзяржбяспекі. Тым не менш, паводле ягоных словаў, дыпламат, імя якога было агучанае ў дакладзе, па-ранейшаму працуе ў пасольстве.

«У нас няма ніякіх афіцыйных запісаў аб дзейнасці тых ці іншых канкрэтных людзей», — адзначыў Аляксандраў.

МЗС Літвы пакуль не каментавала даклад разведслужбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?