У Cлоніме (Гродзенская вобласць) у выніку частковага абрушэння трубы на будынку кацельні на тэрыторыі ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» пацярпеў слесар, больш за сто дамоў засталіся без ацяплення, паведамляе прэс-служба МНС. 

Слесар па рамонце газавага абсталявання, мужчына 1953 года нараджэння, які знаходзіўся ў момант здарэння ў пункце кіравання кацельні, дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці. 

У выніку частковага абрушэння трубы пашкоджаны канструкцыі будынка на плошчы 80 кв. метраў, два вадагрэйныя катлы. Пасля абрушэння спрацавала аварыйная аўтаматыка, якая адключыла падачу газу да катлоў, узгарання не здарылася. 

Без цеплазабеспячэння засталіся камвольна-прадзільная фабрыка, 126 шматкватэрных жылых дамоў, шэсць інтэрнатаў, тры сярэднія школы, сем дзіцячых садоў і сацыяльны прытулак, у якім жывуць 10 дзяцей. У выпадку паніжэння тэмпературы дзеці будуць пераведзены ў найбліжэйшыя дзіцячыя дашкольныя ўстановы, паведамляе прэс-служба МНС. 

Вядуцца аднаўленчыя работы.

На месцы здарэння працуюць раённая камісія па НС і аператыўныя групы. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?