Інтэрнэт-старонка радыкальных ісламістаў Паўночнага Каўказа «Каўказ-цэнтр» афіцыйна паведаміла ў аўторак, што іх лідар Доку Умараў «стаў шахідам» — гэта значыць «пакутнікам за веру». Гэта эўфемізм для выразу: «загінуў».

Пры якіх абставінах гэта здарылася, не паведамляецца.

Доку Умараў у 2006 назваў сябе прэзідэнтам Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі, хоць на той момант Расія ўжо цалкам кантралявала сітуацыю ў Чачэніі. У 2007 годзе ён перайшоў на прынцыпы радыкальнага ісламу і ўласнай заявай ліквідаваў Ічкерыю, абвясціўшы замест яе «чачэнскі вілаят» (вобласць) новай віртуальнай дзяржавы, «Эмірата Каўказ». Ён абвясціў сябе эмірам ўсяго гэтага «эмірата».

Умарава і яго групоўку «Эмірат Каўказ» лічылі тэрарыстамі не толькі ў Расеі, але і ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?