21 сакавіка будзе пераважна без ападкаў. Толькі ноччу месцамі па поўначы пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6—11 м/с, раніцай і днём у многіх раёнах краіны парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы 1—6 градусаў цяпла, па паўночным усходзе — ад 0 да мінус 4, днём будзе +9—15 градусаў, па паўднёвым захадзе да +17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?