Большая частка ўкраінскага флоту ў Крыме знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў, паведамляе news.liga.net

Спіс караблёў

У складзе Ваенна-марскіх сіл Украіны застаюцца дзесяць баявых караблёў, катараў і судоў забеспячэння. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Украіне ўдалося захаваць усе вартавыя караблі і патрульныя катары Марской аховы памежнай службы Украіны, якія паспелі перабазавацца з Крыма ў Адэсу. Гаворка ідзе пра 12 адзінкаў з Севастопальскага і Ялцінскага атрадаў Марской аховы, у лік якіх уваходзілі вартавыя караблі «Рыгор Курапятнікаў» і «Нікалаеў». Яшчэ 11 баявых адзінак Марской аховы Керчанскага атрада перайшлі з Крыма ў Марыупаль на Азоўскім моры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0