Ёй прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

52-гадовая віцяблянка, якая вяла індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць з сярэдзіны 2011 года, каля двух гадоў ухілялася ад выплаты падаткаў. Агульная сума недаатрыманых ад яе падаткаў перавысіла 270 мільёнаў рублёў.

Працуючы раней на адно з прыватных прадпрыемстваў Віцебска, яна завалодала бланкамі таварна-транспартных накладных з адбіткам пячаткі дадзенага прадпрыемства, а таксама скарысталася пячаткай і праставіла адбіткі на чыстых аркушах паперы.

Пасля звальнення зарэгістравалася ў якасці ІП, выкарыстала таварна-транспартныя накладныя з папярэдняга месца працы, а таксама самастойна вырабіла бухгалтарскія дакументы, паводле якіх нібыта набыла таварна-матэрыяльныя каштоўнасці ў былога працадаўцы. Вядзенне «чорнай бухгалтэрыі» дазволіла ёй неафіцыйна набываць тавары ў Расіі для рэалізацыі ў Беларусі і ўносіць загадзя лжывыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі.

Цяпер жанчына пакрывае ўрон, нанесены дзяржаве, у поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?