Для ўмацавання бяспекі ў краінах Балтыі ЗША маюць намер у бліжэйшы час накіраваць у Латвію некалькі тысяч сваіх вайскоўцаў, так званую Stryker brigade — брыгаду хуткага рэагавання, узброеную самым сучасным зброяй і высокімі тэхналогіямі, паведамляе Delfi.

Звычайна брыгада складаецца з 1 000 — 8 000 вайскоўцаў. У шэрагах латвійскай прафесійнай арміі на сённяшні дзень нясуць службу 4000 салдат і афіцэраў. Такім чынам, па мерках Латвіі, амерыканцы збіраюцца пераправіць у краіну цэлую армію і «размясціць іх фактычна на пастаяннае месца жыхарства».

На ўзбраенні Stryker brigade знаходзяцца больш за 300 лёгкіх баявых машын Stryker, якія можна транспартаваць самалётамі, а таксама 4509 байцоў.

Дзяржсакратар Міністэрства абароны Латвіі Яніс Сартс пацвердзіў намер ЗША размясціць брыгады сваёй арміі ў Еўропе. Паводле яго слоў, гэта можа закрануць і Латвію.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінен прыняць прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0