Пра гэта карэспандэнту CNN у Пентагоне Барбары Стар расказалі дзве афіцыйныя асобы, якія пажадалі застацца неназванымі.

Чыноўнікі адзначылі, што ўпэўненасці ў такім развіцці падзей няма, але ў апошнія 3-4 дні былі «трывожныя прыкметы».

«Гэта змяніла нашу думку ў бок таго, што імавернасць далейшага расійскага ўварвання больш высокая, чым лічылася раней», — сказаў адзін з чыноўнікаў.

Чальцы камітэта па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў ад рэспубліканцаў у сераду ўвечары накіравалі ліст у Белы дом, выказаўшы заклапочанасць з нагоды гэтых пагроз.

Амерыканская разведка лічыць, што расійскія войскі будуць рухацца ў напрамку трох гарадоў Украіны: Харкаў, Луганск і Данецк, — каб з’яднаць сушай сваю тэрыторыю з Крымам.

Расійскія войскі ў цяперашні час размешчаныя ў Растоўскай, Курскай і Белгарадскай абласцях, данесла разведка ЗША. На мяжы з Украінай сканцэнтравана больш за 30 тысяч салдат РФ, гатовых да «кідка».

Акрамя таго, у стан мабілізацыйнай гатоўнасці прыведзеныя падраздзяленні, размешчаныя ў глыбіні расійскай тэрыторыі.

У камітэце па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў не выключаюць і кідка ў Прыднястроўе, і спробы захапіць тэрыторыі ў краінах Балтыі.

Генерал Філіп Брыдлаў, камандуючы сіламі НАТО, сказаў кангрэсменам, што сканцэнтраваных ля межаў рускіх сіл для гэтага дастаткова.

Напярэдадні ўкраінскія СМІ паведамлялі, што Расія працягвае канцэнтраваць войскі на мяжы з Украінай, куды падцягваюць элітныя танкавыя і гвардзейскія падраздзяленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?