Дыялог паміж Беларуссю і Украінай працягваецца, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу 27 сакавіка. 

«Ужо пасля адклікання ўкраінскага пасла для кансультацый пасол Беларусі Валянцін Вялічка ў Кіеве сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны. Такім чынам, наш дыялог з Украінай працягваецца», — заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі. 

Паводле яго слоў, беларускі бок зыходзіць з таго, «што ўзровень паслоў — аптымальны для кантактаў паміж суседнімі дружалюбнымі краінамі, звязанымі цеснымі эканамічнымі і міжасобаснымі кантактамі». Мірончык падкрэсліў: беларускі бок спадзяецца, што на гэтым узроўні адносіны дзвюх краін будуць падтрымлівацца і ў наступным. 

Пры гэтым ён заўважыў, што Беларусь не адклікала ў Мінск свайго пасла ў адказ на дзеянні Украіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?