Прэзідэнт ЗША можа наведаць Польшчу ў сувязі з 25-й гадавінай першых свабодных выбараў у пасляваеннай гісторыі Польшчы. 

Вашынгтон пакуль не пацвердзіў дату, але ёсць акалічнасці, якія дазваляюць разлічваць на візіт 4 чэрвеня — сказаў прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу TVP Info.

Паводле польскага лідара, Абама атрымаў афіцыйнае запрашэнне, яно было з зацікаўленасцю прынятае, і цяпер Варшава чакае адказу Белага Дома.

Калі прэзідэнт ЗША не зможа прыляцець у Польшчу, то Камароўскі разлічвае, што амерыканскі ўрад будзе прадстаўлены на ўрачыстасцях 4 чэрвеня на высокім узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?