Міністэрства гандлю Беларусі прыняло рашэнне аб прыцягненні да адказнасці партала Onliner за тое, што ён назваў сябе самым папулярным каталогам у Беларусі.

Цікава, што меры да Onliner будуць прыняты ў выніку звароту ў міністэрства аднаго з канкурэнтаў партала, якому не спадабалася, што Onliner называе сябе самым папулярным. Імя гэтага канкурэнта не называецца, але выбар не так вялікі ў байнэце.

Як паведаміла прэс-служба Мінгандлю, у рамках разгляду звароту арганізацыі міністэрствам выяўлена размяшчэнне (распаўсюджванне) у лістападзе — снежні 2013 года ў вонкавай рэкламе і ў снежні 2013 года ў метро нядобрасумленнай рэкламы «Onliner — самы папулярны інтэрнэт-каталог у Беларусі».

Згодна з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе», выкарыстанне ў рэкламе слоў у найвышэйшай ступені або іншых слоў, якія кажуць аб перавазе тавару над іншымі таварамі, патрабуе іх дакументальнага пацвярджэння.

Паказанае ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу ПУП «Анлайнер» даследаванне не пацвердзіла правамернасць выкарыстання ў рэкламе слоў «самы папулярны інтэрнэт-каталог у Беларусі».

Цяпер Міністэрствам гандлю вядзецца работа па прыцягненні ПУП «Анлайнер» да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 12.15 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?