Невядомыя з аўтаматамі ахоўваюць захоплены будынак СБУ ў Луганску. У гэтых людзях заўважная вайсковая выпраўка. Фота Ройтэрз.

Перадаём даслоўна паведамленне афіцыйнага расійскага агенцтва ІТАР-ТАСС:

«Рэспубліканскі савет Данецкай народнай рэспублікі звярнуўся да прэзідэнта РФ з просьбай аб уводзе часовага міратворчага кантынгенту.

Дэпутаты аднагалосна падтрымалі зварот Рэспубліканскага савета Данецкай народнай рэспублікі.

Раней дэпутаты Данецкага абласной рады абвясцілі аб дзяржаўнай самастойнасці Данецкай народнай рэспублікі. Адпаведны акт быў зачытаны на пасяджэнні аблсавета.

«Тэрыторыя ў межах прызнаных межаў з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай», — падкрэсліваецца ў заяве. Дэпутаты таксама прынялі рашэнне аб правядзенні рэферэндуму па пытанні ўваходжання рэгіёна ў склад Расіі не пазней за 11 мая.

Каля будынка Данецкай абласной дзяржадміністрацыі праходзіць мітынг гараджан. Людзі, якія сабраліся скандуюць «Расія, Расія!». Вывешаны ўчора каля будынка дзяржадміністрацыі сцяг Расіі на флагштоку замянілі вялікім па памеры».

Вось такое паведамленне з'явілася на сайце ІТАР-ТАСС.

Варта адзначыць, што дэпутаты Данецкай аблрады пра абвяшчэнне ніякай рэспублікі не заяўлялі. Адпаведную заяву зрабілі людзі, якія захапілі будынак і абвясцілі сябе «Рэспубліканскім саветам Данецкай народнай рэспублікі, складзеным з прадстаўнікоў гарадоў».

Паведамленне ІТАР-ТАСС па сваёй стылістыцы і форме нагадвае тыя, якімі суправаджаўся захоп Крыма. Яно можа азначаць, што Расія гатовая ўвесці войскі ў Данбас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?