Праваахоўныя органы Літвы чакаюць афіцыйнай інфармацыі пра тое, што ў Маскве затрыманы найбуйнейшы акцыянер банка Ukio bankas Уладзімір Раманаў, якога Літва шукае ў сувязі з падазрэннямі ў прысваенні і крадзяжах маёмасці, паведамляе Delfi.lt

Пазней Раманаў быў адпушчаны.

Раманаў быў кіраўніком футбольнага холдынгу, у які ўваходзілі тры футбольныя клубы — літоўскі «Каўнас», шатландскі «Хартс» і беларускі МТЗ-РІПА (пазней назва «Партызан»).

Таксама Раманаў меў намер пабудаваць у Заводскім раёне Мінска спарткомплекс з новым крытым стадыёнам (дзе знаходзіцца стадыён «Трактар»), пляцоўкі для гульнявых відаў спорту, футбольны манеж, медыцынскі цэнтр для спартоўцаў, паркінг, гатэль, канцэртную арэну, выставачны цэнтар. Сума інвестыцый, па заяўках у 2005 г., складала 250 млн еўра.

Праект скончыўся ні чым. А Раманаў у 2012 г. канчаткова выракся «Партызана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0