Дэлегацыя Данецкага гарсавета пераканала прарасійскіх актывістаў, якія захапілі зброю ў будынку Упраўлення СБУ, здаць хоць бы частку арсенала. Пра гэта сёння, 8 красавіка, у ходзе прэс-канферэнцыі паведаміў мэр Данецка Аляксандр Лук'янчанка.

Ён распавёў, што на перамовы з захопнікамі былі дэлегаваныя — сакратар гарадскога савета Сяргей Багачоў, начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю Максім Равінскі і яшчэ два дэпутаты гарсавета. 

Аднак Лук'янчанка не змог адказаць на пытанне журналістаў адносна колькасці здадзенай зброі.

«Людзі, якія бяруць на сябе адказнасць, яны разумеюць, што зброя можа прывесці да кровапраліцця. У выніку яны добраахвотна, самі ініцыявалі сустрэчу з кіраўніцтвам міліцыі і вырашылі пытанне са здачай зброі», — распавёў Максім Равінскі.

Таксама ён паведаміў, што падчас перамоваў з захопнікамі стала ясна, што ў адрозненне ад пратэстоўцаў, іх кіраўнікі могуць фармуляваць сэнс сваіх патрабаванняў. Па словах Равінскага, яны патрабуюць рэферэндум па дэцэнтралізацыі ў выглядзе федэралізацыі і таму падобнае.

«Акрамя абяцання прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка, на сённяшні дзень рэальных дзеянняў, каб людзі зразумелі, як будуць абароненыя іх правы, не зроблена», — падсумаваў начальнік упраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?