Па інфармацыі МУС, намеснік старшыні Аршанскага раёна з асабістай зацікаўленасці больш за два гады спрыяў у сферы арганізацыі і вядзення будаўнічых работ прадпрыемству «ТопЕўраБуд» (зарэгістравана ў Мінскім раёне), заснавальнікам якога з’яўляецца сын чыноўніка. Акрамя гэтага, ён з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і з парушэннем заканадаўства прымаў удзел у кіраванні фінансава-гаспадарчай дзейнасцю фірмы.

Са жніўня 2010 па ліпень 2013 падазраваны чыноўнік даваў незаконныя загады кіраўнікам шэрагу дзяржаўных арганізацый Оршы і Аршанскага раёна, каб тыя перадавалі яму для асабістых мэтаў транспарт, спецыяльную тэхніку, абсталяванне і работнікаў.

«Як высветлілася, прадпрыемства «ТопЕўраБуд» выступала субпадрадчыкам па будаўніцтве шматлікіх аб’ектаў у Оршы і раёне. З ім заключаліся дамовы на выкананне розных будаўніча-мантажных работ, нягледзячы на адсутнасць на балансе прадпрыемства спецтэхнікі, будаўнічага абсталявання, транспартных сродкаў і неабходнай рабочай сілы. На самой справе, працу па вусным загадзе дзяржаўнага служачага выконвалі дзяржарганізацыі Оршы і Аршанскага раёна, а аплата адпаведна праходзіла папярэдне на карысць будаўнічага прадпрыемства»,

— паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

1 красавіка на чыноўніка завялі крымінальную справу за перавышэнне ўлады і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ён знаходзіўся ў ізалятары, але цяпер адпушчаны. Вырашаецца пытанне аб яго адхіленні ад пасады, расследаванне працягваецца.

У выпадку даказанасці віны, чыноўніку пагражае да дзесяці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?