Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў журналістам, што калі на ўсходзе Украіны пачнецца сілавая аперацыя, то гэта можа прывесці да зрыву перамоваў у Жэневе, прызначаных на 17 красавіка.

Ён таксама заклікаў не верыць тым, хто заяўляе, што Расія хоча сарваць сустрэчу па Украіне.

«Не верце, гэта ўсё няпраўда», — заявіў міністр. Лаўроў таксама назваў сустрэчу ў Жэневе «небескарысным фарматам», каб сказаць ЗША, каго яны прывялі да ўлады.

На прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з кіраўніком МЗС КНР Ван І кіраўнік расійскай дыпламатыі таксама заявіў, што ідэя запрасіць міратворцаў ААН для ўдзелу ў дзеяннях на ўсходзе Украіны не лезе ні ў якія вароты.

Лаўроў таксама чарговы раз нагадаў пра неабходнасць правесці на Украіне канстытуцыйную рэформу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?