У Віцебску сканфіскавалі 400 асобнікаў "Народнай Волі".
Недалёка ад чыгуначнага вакзалу міліцыянты затрымалі сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Емельянава і Алеся Пазьняка, якія забіралі з камэры захоўваньня газэты, перададзеныя зь Менску.
У Чыгуначным райаддзеле ў затрыманых узялі тлумачэньні. У неафіцыйнай размове міліцыянты патлумачылі, што яны шукаюць друкаваную прадукцыю, выдадзеную да "Сацыяльнага маршу".
Знайшоўшы ў пакунку апошнія нумары "Народнай волі", супрацоўнікі міліцыі вырашылі сканфіскаваць і гэтую газэту.
0
0
0
0
0
0