Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі учыніў скандал у пятніцу раніцай перад пачаткам пленарнага пасяджэння Дзярждумы Расіі, абразіўшы цяжарную журналістку.

Як паведамляе «РІА Навіны», карэспандэнтка МІА «Расія сёння» спытала Жырыноўскага, ці варта Расіі ўводзіць санкцыі ў адказ на ўведзеную Украінай забарону на ўезд расейцаў.

У адказ Жырыноўскі пачаў выкрыкваць абразы ў адрас журналісткі, а затым абражаць і калегаў журналістку, што заступіліся за дзяўчыну. Відаць, ён прыняў яе за ўкраінскую журналістку, бо крычаў пры гэтым пра Майдан.

«Якія санкцыі? Так, па-добраму трэба, ласкай трэба! Дзе там гэтыя прыдуркі, сюды ідзі!» — сказаў ён, звяртаючыся да людзей, якія суправаджалі яго аднапартыйцаў.

«Сюды ідзі таксама, журналістка! Давай, я скажу, а ты падбягаеш і пачынаеш яе жорстка гвалтаваць… Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» — крычаў Жырыноўскі.

Калегі журналісткі па парламенцкім пуле атачылі дзяўчыну, не даючы падысці да яе. Карэспандэнтка «Інтэрфакса» паспрабавала угаварыць дэпутата, звярнуўшы яго ўвагу, што ён, апроч іншага, абражае цяжарную. Аднак гэта не спыніла Жырыноўскага, і ён пераключыўся на яе: «Вы будзеце пазбаўленыя працы ў «Інтэрфаксе», усё! Ёсць пытанні яшчэ?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?