Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN заявіла, што ЗША выдаткавалі 5 мільярдаў даляраў на развіццё дэмакратыі ва Украіне.

На пытанне журналіста, ці верныя паведамленні, што ЗША выдаткавалі $5 млрд на развіццё дэмакратыі ва Украіне, Нуланд адказала: «ЗША ўклалі каля $5 млрд ва Украіну з 1991 года, з таго часу, як яна зноў стала незалежнай дзяржавай пасля распаду Савецкага Саюза. Гэтыя грошы былі выдаткаваныя на падтрымку памкненняў украінскага народа, якая хоча мець моцную, дэмакратычную ўладу, што прадстаўляе яго інтарэсы».

Пры гэтым памочнік дзяржсакратара ЗША падкрэсліла: «Але мы, вядома, не трацілі грошы на падтрымку Майдану. Гэта быў стыхійны рух, які моцна адрозніваецца ад таго, што робіць зараз Расія ва Усходняй Украіне», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?