Былы намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Архіпаў спыніў крымінальную справу аб здарэнні са смяротным зыходам за злітак золата і бутэльку каньяку. Ён дапамог замяць справу аб гібелі дзяўчыны па віне матацыкліста, — паведаміў Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка ў часе Паслання беларускаму народу і нацыянальнаму сходу.

Лукашэнка заявіў, што па гэтай справе арышт праведзены і ў следчых органах МУС.

Нагадаем, што 15 лістапада 2013 г. з'явілася паведамленне, што «загадам Генеральнага пракурора намеснік Аляксандр Архіпаў 4 лістапада адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за здзяйсненне дзеянняў, якія дэксрэдытуюць пракурорскага работніка і не сумяшчальныя са службай у органах пракуратуры».

Супраць Архіпава генпракурор Канюк завёў крымінальную справу за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер праводзіцца расследаванне.

Цікава, што пра Аляксандра Архіпава 14 лістапада выказаўся Лукашэнка. «Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую аферу, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Няважна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія робяцца захады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0