У студзені—сакавіку 2014 года валютная выручка Беларусі склала 10,24 млрд. долараў і знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013-га на 716,1 млн. долараў (на 6,5%).Як сведчаць звесткі Нацыянальнага банка, скарачэнне валютнай выручкі адбылося ў выніку памяншэння беларускага экспарту тавараў. Так, у студзені—сакавіку выручка ад экспарту тавараў склала 8,33 млрд. долараў і знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 845,7 млн. долараў (на 9,2%). 

У 2013 годзе ў выніку памяншэння аб'ёмаў беларускага экспарту тавараў валютная выручка Беларусі знізілася на 6,6 млрд. долараў у параўнанні з 2012 годам. Як адзначаюць эксперты, зніжэнне валютных паступленняў вядзе да скарачэння прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку, што, у сваю чаргу, аказвае дадатковы націск на курс беларускага рубля. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?